Запрашаем Вас прыняць удзел у Рэспубліканскай навуковай канферэнцыі
“Гісторыка-культурная спадчына Беларусі: вывучэнне і захаванне”.
Праблемнае поле канферэнцыі:
- Гісторыка-культурная спадчына як сацыяльны феномен;
- Археалагічная спадчына: асаблівасці вывучэння і захавання;
- Этнакультурная спадчына: падыходы да вывучэння і формы прэзентацыі;
- Архітэктурныя помнікі: вывучэнне, кансервацыя і рэстаўрацыя;
- Гісторыка-культурная спадчына ў прасторы сучаснага горада;
- Старажытныя і сучасныя некропалі: спецыфіка вывучэння і захавання;
- Спадчына вайсковых канфліктаў: вывучэнне і мемарыялізацыя;
- Мікрагісторыя і культурная антрапалогія;
- Сучасныя падыходы да захавання і папулярызацыі гісторыка-культурнай спадчыны.
Электронную заяўку на ўдзел у канферэнцыі просім запоўніць
да 23:59 23.03.2025