Гісторыка-мастацкая вечарына «Песняры зямлі беларускай»

  • Рубрика записи:Новости
Вы сейчас просматриваете Гісторыка-мастацкая вечарына «Песняры зямлі беларускай»

140 гадоў з дня нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа адзначылі студэнты БрДУ імя А. С. Пушкіна.

8 лістапада студэнты гістарычнага факультэта арганізавалі творчую вечарыну «Песняры зямлі беларускай», прысвечаную юбілею выбітных беларускіх паэтаў, культурных і палітычных дзеячаў — Я. Луцэвіча і К. Міцкевіча.

Атмасфера на сустрэчы была душэўная, сяброўская і натхняючая. Гісторыі жыцця і творчасці сяброў-паэтаў, выдатная дэкламацыя іх твораў і выкананне песень на вершы літаратараў – ўсё гэта ажывіла іх вобразы, дапамагло па-новаму ўбачыць і адчуць іх творчасць, зразумець сілу іх любові да роднай зямлі і народу. Кожны, хто прыйшоў у гэты вечар, не толькі атрымалі асалоду ад падрыхтаванай праграмы, але і змаглі паўдзельнічаць у ёй, атрымаўшы на памяць невялікія падарункі. У мерапрыемстве прынялі ўдзел студэнты ўсіх курсаў. А выдатным дадаткам да агульнай атмасферы стала гарбатка з прысмакамі. Хочацца адзначыць, што СНТ гістарычнага факультэта перыядычна праводзіць падобныя сустрэчы і калі вы яшчэ не былі на іх, то вам адназначна варта зазірнуць на чарговую імпрэзу.

Матэрыял падрыхтавала: Івета Кухарчык
Фатаздымкі: Аляксандра Ігнацюк
© СНТ гістарычнага факультэта
t.me/sntbrsu  

Добавить комментарий