17 верасня у Брэсцкім дзяржаўным універсітэце імя А.С. Пушкіна прайшла рэспубліканская навукова-практычная канферэнцыя “1939 год у гістарычным лёсе беларускага народа”. Навуковае мерапрыемства, прысвечанае 85-годдзю уз’яднання Заходняй Беларусі з БССР, выклікала зацікаўленасць навукоўцаў, студэнтаў і грамадскіх дзеячаў.
З прывітальным словам да ўдзельнікаў канферэнцыі звярнуўся рэктар кандыдат тэхнічных навук, дацэнт Юрый Пятровіч Голубеў.
На пленарным паседжанні канферэнцыі былі заслуханы даклады прафесара кафедры гісторыі славянскіх народаў БрДУ імя А.С. Пушкіна доктара гістарычных навук, прафесара Аляксандра Мікалаевіча Вабішчэвіча, прафесара кафедры гісторыі Беларусі і паліталогіі БрДУ імя А.С. Пушкіна доктара гістарычных навук, прафесара Уладзіміра Васільевіча Здановіча, галоўнага рэдактара Брэсцкай абласной газеты “Заря” кандыдата філалагічных навук Ігара Уладзіміравіча Гетмана, дэкана гістарычнага факультэта кандыдата гістарычных навук, дацэнта Аляксандра Аляксандравіча Савіча, дацэнта кафедры ўсеагульнай гісторыі кандыдата гістарычных навук, дацэнта Яўгена Сямёнавіча Разенблата і іншых.
На абмеркаванне ўдзельнікаў навуковага мерапрыемства былі прапанаваны пытанні палітыкі Польшчы ў адносінах да насельніцтва заходнебеларускіх зямель, адміністрацыйна-палітычнага становішча, сацыяльна-эканамічных адносін, грамадска-палітычных і этнакультурных працэсаў у Заходняй Беларусі ў 1921–1939 гг. Таксама разглядаліся мерапрыемствы савецкай улады на тэрыторыі заходнебеларускага рэгіёна ў 1939–1941 гг., міжнародныя адносіны ў 20-я–30-я гг. ХХ стагоддзя, праблемы захавання гістарычнай памяці і задачы патрыятычнага выхавання моладзі.