Шаноўныя калегі, студэнты, магістранты, аспіранты і маладыя вучоныя!
Запрашаем Вас прыняць удзел у Рэспубліканскай навуковай канферэнцыі маладых даследчыкаў
“Культурная спадчына і гістарычная памяць”,
што пройдзе на базе гістарычнага факультэта УА “БрДУ імя А.С. Пушкіна” 7–8 снежня 2023 г.

Формы ўдзелу: вочная, дыстанцыйная (on-line), завочная (з прадстаўленнем тэксту даклада).

Праблемнае поле канферэнцыі:

  • даследаванні сусветнай і айчыннай археалагічнай спадчыны;
  • матэрыяльная і нематэрыяльная гісторыка-культурная спадчына: вывучэнне, захаванне;
  • гістарычная памяць: формы ўвасаблення, падыходы да даследавання;
  • вусная гісторыя ў вывучэнні і захаванні гістарычнай памяці;
  • этналогія і сацыякультурная антрапалогія: даследаванні грамадства як суб’екта
    захавання гісторыі, традыцый, памяці;
  • культурная спадчына і гістарычная памяць у кантэксце педагагічнай дзейнасці;
  • турыстычны патэнцыял гісторыка-культурнай спадчыны: стратэгіі папулярызацыі і
    выкарыстання.