Рэспубліканская навуковая канферэнцыя “Гісторыка-культурная спадчына Беларусі: вывучэнне і захаванне”, 27–28 сакавіка 2025 г.
Праблемнае поле канферэнцыі: Гісторыка-культурная спадчына як сацыяльны феномен; Археалагічная спадчына: асаблівасці вывучэння і захавання; Этнакультурная спадчына: падыходы да вывучэння і формы прэзентацыі; Архітэктурныя помнікі: вывучэнне, кансервацыя і рэстаўрацыя; Гісторыка-культурная спадчына ў прасторы сучаснага горада; Старажытныя і сучасныя некропалі: спецыфіка вывучэння і захавання; Спадчына вайсковых канфліктаў: вывучэнне і мемарыялізацыя; Мікрагісторыя і культурная антрапалогія; Сучасныя падыходы да захавання і папулярызацыі гісторыка-культурнай спадчыны.